![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/Nikolaj_Wassiljewitsch_Newrew_-_Philip_II%252C_Metropolitan_of_Moscow_and_Malyuta_Skuratov.jpg/640px-Nikolaj_Wassiljewitsch_Newrew_-_Philip_II%252C_Metropolitan_of_Moscow_and_Malyuta_Skuratov.jpg&w=640&q=50)
Малюта Скуратаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малюта Скуратаў, Рыгор Лук’янавіч Скуратаў-Бельскі (? — 1 студзеня 1573) — рускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, думны дваранін, любімы апрычнік і цвёрды паплечнік Івана Грознага. Шматлікія сучаснікі і гісторыкі, у прыватнасці, Карамзін, называлі і лічаць яго забойцам мітрапаліта Філіпа ў 1569 годзе.
Малюта Скуратаў | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | XVI стагоддзе |
Смерць |
1 студзеня 1573(1573-01-01)[1]
|
Імя пры нараджэнні | руск.: Григо́рий Лукья́нович Скура́тов-Бе́льский |
Дзеці | Yekaterina Shuyskaya[d] і Марыя Рыгораўна Скуратава-Бельская[2] |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Sedov_ivan_maluta.jpg/640px-Sedov_ivan_maluta.jpg)
У студзені 1570 у сувязі з падазрэннем ў здрадзе Ноўгарада кіраваў яго разгромам, забіўшы шмат жыхароў. У 1571 годзе вёў следства аб прычынах паражэння рускіх войскаў у баі з войскам крымскага хана Даўлет-Гірэя. Загінуў 1 студзеня 1573 года пры ўзяцці крэпасці Вайсенштайн у Лівонскую вайну, асабіста ўзначаліўшы штурм.
Адна з дочак яго, Марыя, была замужам за Барысам Гадуновым, яшчэ адна замужам за Дзмітрыем Іванавічам Шуйскім. Пахаваны побач з магілай свайго бацькі ў Іосіфа-Валакаламскім манастыры. Да цяперашняга часу пахаванне не захавалася.