(XVIII ст.) харунжы ваўкавыскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мальхер Казімір Дунін-Глушынскі (? — да 1690 года) — дзяржаўны дзеяч.
Мальхер Казімір Дунін-Глушынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | не пазней за 1690 | ||||||
Род | Дуніны-Глушынскія[d] | ||||||
Жонка | Тэрэза з Шэметаў[d][1] |
Войцех Каяловіч выводзіў Дунінаў-Глушынскіх з Польшчы, а ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага згадваў Юрыя Дуніна Глушынскага герба «Лебедзь», які быў электарам Уладзіслава ІV у 1632 і Яна Казіміра ў 1648 г. Больш інфармацыі пра род і асабіста пра Мальхера Казіміра падаў Каспар Нясецкі. Паводле яго, род паходзіў або з Раўскага, або Сандамірскага ваяводстваў Польшчы, адкуль некаторыя яго прадстаўнікі перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае.
Мальхер быў сынам Каспара Глушынскага, які ў 1648 г. з’яўляўся паслом на элекцыйны сойм са Смаленскага ваяводства, і невядомай па імі Ваейкі. Герб Мальхера Казіміра адпавядае агульнапрынятаму ўзору польскага герба «Лебедзь» (ці «Дунін», ад якога ён браў прыдомак да свайго прозвішча).
У 1669—1676 г. — смаленскі войскі, у 1670 г. — камісар ЯКМ. У 1670 г. разам з братам Лукашам, як камісары ЯКМ, размяжоўвалі землі шляхты-бежанцаў, якія страцілі свае маёнткі на карысць Расіі. У 1673 г. — дэпутат у вайсковай радзе, у 1678—1680 г. — ваўкавыскі харужы, у 1680 г. — сурагатар Ваўкавыскага павета.
Валодаў маёнткам Вайтовічы ці Вайткевічы.
Памёр да 1690 года.
Жонкай яго была невядомая (Тэрэза?) з Шэметаў, полацкая падсталянка, з якой меў две дачкі — Альжбету, першы раз замужам за аршанскім лоўчым Хлусовічам, другі раз — за лідскім стольнікам і падстаростай Аляксандрам Глубоцкім, і Тэадору, першы раз замужам за сахачэўскім стольнікам Альбрыхтам Цадроўскім, другі раз — за менскім падстолім Тамашом Завішай, а таксама чатырох сыноў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.