From Wikipedia, the free encyclopedia
Мальмбанан (шведск.: Malmbanan — Рудная чыгунка) — самая паўночная заходнееўрапейская чыгуначная лінія. Праходзіць ад горада Лулеа (Швецыя) на ўзбярэжжы Батнічнага заліва праз раёны Мальмбергет і Кіруна, якія спецыялізуюцца на здабычы жалезнай руды, да нарвежскага порта Нарвік. Нарвежскі ўчастак дарогі таксама называюць Офатбанен (нарв.: Ofotbanen).
Распрацоўка буйнейшага ў свеце радовішча жалезнай руды паблізу Кіруны патрабавала добрай транспартнай сувязі з марскім портам. Будаўніцтва чыгункі пачалося ў XIX ст., вялося брытанскімі кампаніямі і было спалучана з сур'ёзнымі тэхнічнымі і эканамічнымі цяжкасцямі, у т.л. банкруцтвам падрадчыкаў і кіруючых кампаній. Да 1888 года пабудавалі толькі ўчастак ад Кіруны да Еліварэ, а да канца XIX ст. — да Лулеа. З-за вялікай адлегласці Лулеа ад партоў краін буйнейшых спажыўцоў жалезнай руды, а таксама замярзання гэтага порта ўзімку, гэтага было недастаткова для паспяховага развіцця. Таму да пачатку XX ст. за будаўніцтва ўчастка, які злучаў Кіруну і Нарвік, узяўся шведскі ўрад. Да 14 ліпеня 1903 года ўчастак Кіруна-Нарвік быў афіцыйна адкрыты шведскім каралём Оскарам II. У 1915—1923 гадах Мальмбанан была электрыфікавана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.