Малькавіцкі сельсавет (Ганцавіцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Малькавіцкі сельсавет.
Ма́лькавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Малькавічы.
Хуткія факты Малькавіцкі сельсавет, Краіна ...
Малькавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ганцавіцкі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Малькавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 250 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Лунінецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1954 чалавекі[2], з іх 97,0 % — беларусы, 1,7 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1250 чалавек[4].