Малы ратны востраў (сербск.: Мало ратно острво, таксама Коњско острво Конскі востраў) — рачны востраў у Бялградзе, Сербія. Востраў размешчаны пры зліцці рэк Сава і Дунай, паміж паўднёвым берагам Вялікага ратнага вострава і правым берагам Дуная.

Thumb
Малы ратны востраў

З'яўляецца часткай Бялграда і належыць да абшчыны Земун.

Да Другой сусветнай вайны востраў быў значна шырэйшым, чым зараз. У 1948 годзе яго зямля была выкарыстана для запаўнення пяском багністых тэрыторый, дзе пазней быў пабудаваны новы раён горада, Новы Бялград.

У цяперашні час востраў мае даўжыню 300 метраў, шырыню ў 30 метраў. Ён цалкам пакрыты расліннасцю (у асноўным таполямі) і недаступны для грамадскасці. Разам з Вялікім ратнай востравам з'яўляецца сапраўдным раем для размнажэння рыбы і месцам адпачынку пералётных птушак. Ахоўваецца законам.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.