![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/MacGuillycuddy%2527s_Reeks.jpg/640px-MacGuillycuddy%2527s_Reeks.jpg&w=640&q=50)
Мак-Гілікадыс Рыкс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мак-Гілікадыс Рыкс (англ.: Macgillycuddy's Reeks, ірл.: Na Cruacha Dubha) — горны хрыбет на паўднёвым захадзе Ірландыі (тэрыторыя графства Керы). Даўжыня хрыбта — каля 19 км.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/MacGuillycuddy%27s_Reeks.jpg/640px-MacGuillycuddy%27s_Reeks.jpg)
Вышэйшы пункт — гара Карантуіл (1041 м), аднак у Мак-Гілікадыс Рыкс ёсць яшчэ некалькі прыкметных вяршыняў: Бінкераг (1010 м) і Каэр (1001 м). Схілы хрыбта складаюць пясчанікі, моцна парэзаныя падчас эразійных і гляцыяльных працэсаў. Тут частыя асыпкі і абвалы.
Сваю назву хрыбет атрымаў у XVIII стагоддзі ў гонар клана Мак-Гілікады, якому належала зямля ў гэтай частцы Ірландыі на працягу даволі доўгага часу.