беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Максім Плотнікаў (нар. 28 студзеня 1998, Пінск) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Максім Дзмітрыевіч Плотнікаў | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
28 студзеня 1998[1][2] (26 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[4] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Тарпеда-БелАЗ | |||||||||||||||||||||
Нумар | 49 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у юнацкім узросце далучыўся да мінскага «Дынама». З 2015 года пачаў выступаць за дубль мінчан і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды.
9 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе мінчан, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0), дзе «Дынама» было прадстаўлена ў асноўным маладымі ігракамі. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[5]. У «Промні» стаў асноўным брамнікам і па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі.
У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды трэніраваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак пасля падпісання дынамаўцамі Андрэя Гарбунова зноў далучыўся да «Промня», і неўзабаве арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон[6]. Пачынаў сезон 2018 у дублі «Промня», у Вышэйшай лізе дэбютаваў 28 красавіка 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0), дзе дапамог сталічнай камандзе здабыць першую ў гісторыі перамогу ў элітным дывізіёне.
У ліпені 2018 года пасля прагляду на правах арэнды далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ»[7]. У жодзінскім клубе стаў другім брамнікам пасля Уладзіміра Бушмы.
У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[8]. Застаўся ў камандзе на сезон 2019, здолеў выйграць канкурэнцыю ў Сяргея Ігнатовіча і стаць асноўным брамнікам мінчан. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[9]. З лета 2020 года стаў радзей з’яўляцца ў складзе з-за траўм, у 2021 годзе ўвогуле не выхадзіў на поле, толькі часам заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[10].
Са студзеня 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[11]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам, з верасня саступіў месца на поле Сяргею Чэрніку. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[12].
У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага «Каспія»[13]. Быў асноўным брамнікам каманды. У кастрычніку 2023 года атрымаў пералом нагі[14] і выбыў на працяглы тэрмін.
У сакавіку 2024 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[15], дзе пасля аднаўлення ад траўмы стаў выхадзіць на поле. У ліпені 2024 года пакінуў «Арсенал»[16] і неўзабаве падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[17].
У 2013—2015 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2015—2016 гадах прыцягваўся да юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў), аднак у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Еўропы заставаўся на лаўцы запасных.
8 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (1:1). Быў другім брамнікам моладзевай зборнай пасля Паўла Паўлючэнкі, хоць шмат адсутнічаў з-за траўм.
9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.