![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Saint_Panteleimon_Ohrid.jpg/640px-Saint_Panteleimon_Ohrid.jpg&w=640&q=50)
Македонская Праваслаўная Царква
From Wikipedia, the free encyclopedia
Македонская праваслаўная царква — Охрыдская архіепархія — аўтакефальная праваслаўная царква, якая аб’ядноўвае ⅔ праваслаўных вернікаў Паўночнай Македоніі. Царква набыла аўтаномны статус у рамках Сербскай праваслаўнай царквы ў 1959 і абвясціла сваю аўтакефалію ў 1967, што не было прызнана іншымі памеснымі цэрквамі. У 2018 Канстанцінопальскі патрыярхат пагадзіўся разгледзець пытанне пра яе статус, 9 траўня 2022 Сербская праваслаўная царква аднавіла літургічныя зносіны з Македонскай, а 24 траўня 2022 сербскі патрыярх Парфірый абвясціў пра рашэнне Сінода СПЦ прызнаць аўтакефалію МПЦ.
Хуткія факты Македонская праваслаўная царква, Асноўная інфармацыя ...
Македонская праваслаўная царква | |
---|---|
Македонска православна црква | |
![]() Царква Святога Панцеляймона ў Охрыдзе | |
Асноўная інфармацыя | |
Аўтакефалія | 1958 (самаабвешчана) |
Прызнанне аўтакефаліі | не прызнана |
Прадстаяцель у наш час | Стэфан (Вельяноўскі) |
Цэнтр | Скоп'е |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) |
![]() |
Мова набажэнстваў | царкоўнаславянская і македонская |
Каляндар | Юліянскі каляндар |
Колькасць | |
Епіскапаў | 10 |
Епархій | 11 |
Манастыроў | 12 |
Прыходаў | 2000 |
Закрыць
Прадстаяцелем царквы з 1999 з’яўляецца Стэфан (Вельяноўскі), які носіць тытул архіепіскапа Охрыдскага і Македонскага.