Мазамбікскае цячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мазамбікскае цячэнне - цёплае паверхневае цячэнне ў Мазамбікскім праліве, у заходняй частцы Індыйскага акіяна; галіна Паўднёвага Пасатнага цячэння. Накіравана на поўдзень, уздоўж берагоў Афрыкі, дзе пераходзіць у цячэнне мыса Іголкавага.
Скорасць да 2,8 км/гадз (у перыяд з лістапада да красавіка). Сярэдняя тэмпература вады на паверхні за год да 25°С. Салёнасць 35‰.