![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/Kaseta_magnetofonowa_ubt.jpeg/640px-Kaseta_magnetofonowa_ubt.jpeg&w=640&q=50)
Магнітная стужка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магнітная стужка — носьбіт інфармацыі ў выглядзе гнуткай стужкі, пакрытай тонкім магнітным напыленнем. Інфармацыя на магнітнай стужцы фіксуецца за дапамогай магнітнага запісу. Прылады для запісу гуку і відэа на магнітную стужку называюцца адпаведна магнітафон і відэамагнітафон. Прылады для захоўвання камп'ютарных дадзеных на магнітнай стужцы называецца стрымер.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/Kaseta_magnetofonowa_ubt.jpeg/640px-Kaseta_magnetofonowa_ubt.jpeg)
Магнітная стужка зрабіла рэвалюцыю ў вяшчанні і запісе. Замест прамых эфіраў у тэлевізійным і радыёвяшчанні рабіўся папярэдні запіс праграм для наступнага прайгравання. Першыя шматдарожкавыя магнітафоны дазвалялі рабіць запіс на некалькіх паасобных дарожак з розных крыніц, а затым пасля зводзіць іх у канчатковую запіс з накладаннем неабходных эфектаў.