кароль Нарвегіі (1066—1069) From Wikipedia, the free encyclopedia
Магнус II, ці Магнус Харальдсан (нарв.: Magnus Haraldsson eller Magnus II; 1048 — 28 красавіка 1069) — кароль Нарвегіі, сын Харальда Суровага і Торы, які кіраваў сумесна са сваім братам Олафам III Ціхім.
Магнус II Харальдсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Харальд III Суровы[d] | ||||||
Пераемнік | Олаф III Ціхі | ||||||
Нараджэнне |
1048 |
||||||
Смерць |
28 красавіка 1069 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Хорфагераў[d] | ||||||
Бацька | Харальд III Суровы[d][1] | ||||||
Маці | Тора Торбергсдоцір[d] | ||||||
Дзеці | Хокан I Магнусан |
Вядома, што Магнус у перыяд 1056—1058 гадах браў удзел, а паводле даных нескандынаўскіх крыніц — і ўзначальваў, паход нарвежскага флоту ў Ірландскае мора. Прайшоўшы праз Шэтландскія, Аркнейскія і Гебрыдскія астравы, Магнус атрымаў ад тутэйшых скандынаўскіх каланістаў пацверджанне ў вернасці каралю Нарвегіі. Затым нарвежцы ўдзельнічалі ва ўсіх канфліктах у гэтым рэгіёне — грамадзянскай вайне ў Шатландыі паміж Лулахам, пасербам Макбета, і Малкальмам III Канмарам; у вайне караля Уэльса Грыфіда ап Лівеліна з Англіяй; а таксама ў набегах на ўзбярэжжа Ірландыі. Як лічаць сучасныя даследчыкі, паход Магнуса да ўзбярэжжа Англіі ўяўляў сабой своеасаблівую «разведку боем», з прычыны таго, што Харальд III Суровы ніколі не забываў пра свае прэтэнзіі на англійскі трон.
У 1062 годзе Магнус удзельнічаў у буйной марской бітве ля ракі Нісан, у выніку якой дацкі флот быў разгромлены, а кароль Даніі Свен II Эстрыдсен цудам пазбег гібелі.
У 1066 годзе, адпраўляючыся ў паход на Англію, Харальд III Суровы пакідае старэйшага сына Магнуса ў Нарвегіі і абвяшчае яго конунгам. Малодшы сын Олаф, жонка Лізавета Яраслаўна і дзве дочкі суправаджаюць Харальда ў яго апошні паход. Пасля разгрому нарвежскай арміі, Олаф зімуе на Аркнейскіх астравах і ў 1067 годзе вяртаецца ў Нарвегію. Магнус добраахвотна падзяліў з братам каралеўства: Олаф стаў конунгам Усходняй Нарвегіі, а Магнус конунгам Паўночнай Нарвегіі.
У 1069 годзе Магнус захварэў у выніку атручвання хлебам з зерняў паражонага спарыннёй, (паводле іншых крыніц — з-за захворвання стрыгучым лішаем) і памёр. Пахаваны ў горадзе Тронхейме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.