Магдэбургскі водны мост
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магдэбургскі водны мост (ням.: Kanalbrücke Magdeburg, водны шлях цалкам называецца Wasserstraßenkreuz Magdeburg) — водны мост у Германіі, які злучае два важныя каналы: Канал Эльба-Хафель і Сярэднегерманскі канал, праз яго ажыццяўляюцца зносіны з індустрыяльным раёнам — далінай Рура.
Магдэбургскі водны мост | |
---|---|
Каардынаты: 52°13′50″ пн. ш. 11°42′08″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Эльба |
Месца размяшчэння | |
Агульная даўжыня |
|
Адкрыццё | 2003 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мост знаходзіцца за 10 км на поўнач ад цэнтра Магдэбурга. На правым беразе Эльбы каля моста знаходзіцца населены пункт Хоэнвартэ.
Даўжыня моста — 918 метраў.
Упершыню ідэя будаўніцтва такога моста выказвалася яшчэ ў 1919 годзе, і да 1938 года суднапад’ёмнік Ротэнзэе і быкі моста былі гатовыя. Аднак будаўніцтва адкладалася падчас Першай і Другой сусветных войнаў. Пасля таго, як Германія была падзелена ў пачатку халоднай вайны, будаўніцтва было адкладзена на нявызначаны тэрмін урадам ГДР. З аб’яднаннем Германіі яго ўзвядзенне зноў зрабілася прыярытэтнай задачай.
Будаўніцтва пачалося ў 1997 годзе і было завершана праз шэсць гадоў (у кастрычніку 2003 года). На яго было затрачана каля паловы мільярда еўра, 68 000 м³ бетону і 24 000 т сталі.