From Wikipedia, the free encyclopedia
Мабільныя сілы Беларусі — род войск ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, які існаваў у 1995—2007 гадах. Прызначаўся для прыкрыцця стратэгічнага разгортвання, зрыву спецыяльных аперацый праціўніка і выканання іншых раптоўных задач.
Мабільныя сілы Беларусі | |
---|---|
Гады існавання | 1995—2007 |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь |
Тып | род войск |
Дэвіз | Раптоўнасць, сіла, шпаркасць |
У 1992 годзе была прынята першая ваенная дактрына незалежнай Беларусі. Дакумент вызначаў ваенную палітыку краіны як выключна абарончую. У гэтай сувязі пачаўся перагляд функцый і задач паветрана-дэсантных войскаў. У Рэспубліцы Беларусь пасля распаду СССР такіх падраздзяленняў існавала два: 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія (Віцебск) і 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада (Брэст)[1].
У чэрвені 1995 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выдаў указ аб стварэнні мабільных сіл[2]. У верасні падраздзяленні ПДВ зарабілі ў новым фармаце[3].
У верасні 1995 года на базах 103-й дывізіі і 38-й брыгады створаны 38-ы, 317-ы і 350-ы асобныя гвардзейскія мабільныя брыгады, а таксама 357-ы асобны гвардзейскі навучальны батальён. У 2002 годзе 317-я, 350-я брыгады і 357-ы батальён аб’яднаны ў 103-ю брыгаду, чые асобныя батальёны атрымалі нумары 317, 350 і 357[3].
На базе падраздзялення сфармаваны 33-ы асобны атрад спецназа, які атрымаў сакрэтнае найменне «СДА» (спецыяльны дыверсійны атрад)[4]. У 2005-м там жа ўтворана міратворчая рота[5].
Мабільныя часці ўваходзілі ў склад сухапутных войскаў. Агульнае кіраўніцтва падраздзяленняў ажыццяўляла ўпраўленне мабільных сіл[3].
У пачатку 2000-х гг. мабільныя брыгады былі перападпарадкаваны Генеральнаму штабу, а ў складзе аператыўнага ўпраўлення створаны аддзел сіл спецыяльных аперацый, што павысіла ўзровень арганізаванага кіравання мабільнымі часцямі і падраздзяленнямі спецпрызначэння. У 2004-м аддзел рэарганізаваны да ўпраўлення[1].
Пры стварэнні мабільных войскаў меркавалася, што задачы ў іх будуць агульнавайсковымі. На вучэннях падраздзяленням даручалі весці як наступальныя, так і абарончыя дзеянні, а таксама прыкрыццё асобных кірункаў. Мабільнасць, што з’яўлялася галоўнай іх перавагай, камандаванне фактычна не выкарыстоўвала. Аднак пазней злучэнні мабільных сіл сталі адпрацоўваць асобныя задачы спецыяльных дзеянняў, звязаныя, у асноўным, з процідзеяннем незаконным узброеным фарміраванням і дэсантна-дыверсійным сілам праціўніка[1][3].
2 жніўня 2007 года 103-я і 38-я брыгады мабільных войскаў былі аб’яднаны з 5-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння ГРУ ў новы род войскаў — сілы спецыяльных аперацый.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.