![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/Telstra_Mobile_Phone_Tower.jpg/640px-Telstra_Mobile_Phone_Tower.jpg&w=640&q=50)
Мабільная тэлефанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мабільная тэлефанія — прадастаўленне паслуг тэлефоннай сувязі абанентам з мабільных, не стацыянарных тэлефонаў. Гістарычна, з пачатку такія паслугі ўключалі галасавую службу або злучэнне, потым пашырыліся да інэрнету з усімі яго магчымасцямі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/Telstra_Mobile_Phone_Tower.jpg/640px-Telstra_Mobile_Phone_Tower.jpg)
Сучасныя мабільныя тэлефоны падключаюцца да наземнай сотавай сеткі базавых станцый, у той час як спадарожнікавыя тэлефоны падключаюцца да арбітальных спадарожнікаў. Абедзве сеткі злучаны з камутаванай тэлефоннай сеткай агульнага карыстання, каб можна было датэлефанавацца з любога тэлефона ў свеце.
У 2010 годзе ў свеце было каля пяці мільярдаў абанентаў мабільнай сотавай сувязі.