From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліянель Жаспен (фр.: Lionel Jospin; нар. 12 ліпеня 1937, Мёдон, Францыя) — французскі палітык-сацыяліст, прэм’ер-міністр (1997—2002).
Ліянель Жаспен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Lionel Jospin | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ален Жупэ | ||||||
Пераемнік | Жан-П’ер Рафарэн | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жак Баро | ||||||
Пераемнік | Ален Жупэ | ||||||
Нараджэнне |
12 ліпеня 1937[1][2][…] (87 гадоў) |
||||||
Бацька | Robert Jospin[d] | ||||||
Маці | Mireille Jospin[d] | ||||||
Жонка | Sylviane Agacinski[d] і Élisabeth Dannenmuller[d] | ||||||
Дзеці | Eva Jospin[d] і Hugo Jospin[d] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Мёдоне, каля Парыжа. Служыў у арміі, пасля чаго ў 1963 годзе паступіў у Дзяржаўную школу кіравання. Таксама скончыў Інстытут палітычных навук.
У маладосці быў трацкістам, што пазней скрываў. Быў блізкім супрацоўнікам Франсуа Мітэрана, а ў 1981 годзе, пасля абрання яго прэзідэнтам рэспублікі, стаў старшынёй Французскай сацыялістычнай партыі. Займаў розныя міністэрскія пасады. У 1995 годзе высунуты партыяй на прэзідэнцкіх выбарах як замена Мітэрану, які сыходзіў з пасады, пасля першага тура заняў першае месца, аднак у другім туры пацярпеў паражэнне ад Жака Шырака, які і стаў новым прэзідэнтам. У 1997 годзе сацыялісты перамаглі на датэрміновых парламенцкіх выбарах, і Шырак даручыў свайму апаненту сфарміраваць урад як прэм’ер-міністру. На гэтай пасадзе Жаспен знаходзіўся трохі менш за пяць гадоў.
У 2002 годзе прэм’ер Жаспен ізноў выставіў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты, аднак пацярпеў новае, значна больш ганебнае і сенсацыйнае паражэнне: не змог выйсці ў другі тур і прапусціў на другое месца ўльтранацыяналіста Жан-Мары Ле Пена, якога Шырак затым перамог з вялікай перавагай. Пасля гэтага Жаспен сышоў не толькі з пасады прэм’ер-міністра і старшыні партыі, але і наогул з палітыкі (у 2005 годзе ненадоўга вярнуўся да публічных заяў, агітуючы за праект еўрапейскай канстытуцыі, зрэшты, ізноў беспаспяхова). Уся ўлада ў дзяржаве апынулася ў вялікай кааліцыі прыхільнікаў Шырака, так званай UMP, ці Саюза за прэзідэнцкую большасць: яе прадстаўлялі абодва наступных прэм’ера, Рафарэн і дэ Вільпен.
Сацыялісты з таго часу знаходзіліся ў стане глыбокага крызісу, з якога пачалі выходзіць толькі ў 2006 годзе пасля масавых антыўрадавых выступленняў моладзі супраць закона аб «кантракце першага найму». Тым часам ізноў пачаліся гутаркі пра магчымыя прэзідэнцкія амбіцыі Жаспена: нягледзячы на тое, што ён у кастрычніку 2006 г. рэзка адмоўна выказаўся супраць прэзідэнцкіх амбіцый найпапулярнай у сацыялістаў Сегален Руаяль, партыя ўсё ж 16 лістапада высунула кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2007 менавіта яе.
Скончыўшы Дзяржаўную школу кіравання, паступіў на працу ў эканамічны аддзел Міністэрствы замежных спраў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.