Палё́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Палёнка.

Хуткія факты Палёнкаўскі сельсавет, Краіна ...
Палёнкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Горацкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Палёнка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 5 чэрвеня 1992
Код аўтам. нумароў 6
Закрыць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Палёнскі (Палёнкаўскі) сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Палёнка. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліхачова, сельсавет перайменаваны ў Ліхачоўскі сельсавет. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавет вернуты ў вёску Палёнка, сельсавет перайменаваны ў Палёнскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліхачова, а сельсавет зноў перайменаваны ў Ліхачоўскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пална. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Палёнка, сельсавет перайменаваны ў Палёнкаўскі[1]. 5 чэрвеня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Аўсянкаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.