Ліпнішкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́пнішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ліпнішкі.
Ліпнішкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Іўеўскі раён |
Уключае | 48 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ліпнішкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 217 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 4 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з Лукашынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Дунай, Едкавічы, Русакі, Сенькавічы і Судрогі)[1]. 9 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Князікоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Андрушкі, Вялікія Князікоўцы, Дарашы, Ліпнішскія з хутарамі, Малыя Князікоўцы, Новая Жыжма, Сонтакі, Сцігане)[2]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галімшчынскага сельсавета[3]. 30 мая 1988 года ў склад Іўеўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Бярэзаўцы, Драбышы, Дунай, Едкавічы, Карпавічы, Красоўшчына, Русакі, Сенькавічы і Судрогі)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3141 чалавек[5], з іх 72,0 % — беларусы, 23,8 % — палякі, 3,0 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 2217 чалавек[7].