![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Boundary_lines_of_British_Guiana_1896.jpg/640px-Boundary_lines_of_British_Guiana_1896.jpg&w=640&q=50)
Лінія Шомбурга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лінія Шомбурга (англ.: Schomburgk Line, ісп.: Línea Schomburgk) — лінія размежавання, што фігуравала ў тэрытарыяльнай спрэчцы XIX стагоддзя паміж Венесуэлай і Брытанскай Гвіянай (цяперашняя Гаяна). Названа ў гонар англійскага даследчыка і прыродазнаўцы нямецкага паходжання Роберта Германа Шомбурга (1804—1865). Спрэчка ўзнікла пасля набыцця Злучаным Каралеўствам Брытанскай Гвіяны (вядомай да 1831 года як калоніі Эсекіба[en], Дэмерара і Бербіс[en]) у Каралеўства Нідэрландаў у 1814 годзе, пры гэтым не вызначыўшы на захадзе мяжу з Венесуэлай.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Boundary_lines_of_British_Guiana_1896.jpg/640px-Boundary_lines_of_British_Guiana_1896.jpg)
Мяжа, на якую прэтэндавала Венесуэла. Першапачатковая лінія Шомбурга. ·-·-·- Расшыраная лінія Шомбурга 1875 года.
Крайняя мяжа, на якую прэтэндавала Вялікабрытанія. ≡≡≡ Неаспрэчныя брытанскія тэрыторыі.