From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́нія Гі́тлера — дадатковая абарончая лінія ў сістэме нямецкіх фартыфікацыйных пабудоў пад агульнай назвай Зімовая лінія ў Цэнтральнай Італіі ў гады Другой сусветнай вайны.
«Лінія Гітлера» была пабудавана на адлегласці 15 км ад асноўнай лініі абароны — Лініі Густава — і мела асноўнымі апорнымі пунктамі фартыфікацыйныя пабудовы, якія абапіраліся на населеныя пункты Аквіна і П'едымонтэ.
На войскі, якія займалі «Лінію Гітлера», ускладалася задача ўтрымання абароны ў выпадку прарыву войскамі саюзнікаў асноўнага рубяжу лініі Густава ў раёне Монтэ-Касіна.
На пачатку мая 1944 Гітлер асабіста настаяў на перайменаванні лініі, таму што хацеў мінімізаваць прапагандысцкі ўплыў, калі лінія будзе прарваная.
24 мая 1944 лінія была прарвана войскамі 8-й брытанскай арміі з падтрымкай II-га польскага корпуса. 25 мая польскія войскі захапілі П'едымонтэ, і лінія абароны пала.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.