Лінкальнс-Ін-Філдс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лінкальнс-Ін-Філдс (Lincoln’s Inn Fields) — плошча-парк на мяжы лонданскіх акруг Вэстмінстэр і Кэмдэн, на поўдзень ад Холбарна, самая вялікая плошча ў Лондане. Яе ўзнікненне злучаюць з горадабудаўнічай дзейнасцю Ініга Джонса напачатку XVII стагоддзя, а сваю назву яна бярэ ад бліжэйшай адвакацкай палаты Лінкальнс-Ін (гл. судовыя іны).
Хуткія факты Лінкальнс-Ін-Філдс, Асноўная інфармацыя ...
Лінкальнс-Ін-Філдс | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | плошча і парк |
Плошча |
|
Размяшчэнне | |
51°30′57″ пн. ш. 0°07′00″ з. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Найбольш выдатныя будынкі на Лінкальнс-Ін-Філдс — дом-музей Джона Соўна, Ліндсі-хаус (меркавана, адно з месцаў дзеяння дзікенсаўскага «Халоднага дому») і геаргіянская рэзідэнцыя герцага Ньюкасла, Ньюкасл-хаус. Існуе меркаванне, што тутэйшы парк паслужыў правобразам Цэнтральнага парку ў Нью-Ёрку. Ён абсталяваны пляцоўкамі для гульні ў тэніс і нетбол.