![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/Lycurgus_of_Sparta%252C_Merry_Joseph_Blondel.jpg/640px-Lycurgus_of_Sparta%252C_Merry_Joseph_Blondel.jpg&w=640&q=50)
Лікург
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лікург (грэч. Λυκοΰργος) — легендарны спартанскі заканадавец 9—8 ст. да н.э., з імем якога спартанцы звязвалі свае асноўныя і найбольш старажытныя законы і звычаі. Грэчаскія аўтары 5—4 ст. да н.э. (Плутарх) прыпісвалі яму стварэнне асноўных інстытутаў спартанскага грамадства і дзяржаўнага ладу, сапраўднае афармленне якіх было вынікам доўгага пераходу ад першабытнага ладу да класавага грамадства ва ўмовах сацыяльнай барацьбы. Паводле распаўсюджанай версіі падання, Лікург, будучы дзядзькам і апекуном маладога спартанскага цара, фактычна кіраваў Спартай, увёў запазычаныя на востраве Крыт законы, якія быццам бы прадвызначылі эканамічны і палітычны лад Спарты.
Хуткія факты Лікург, Дата нараджэння ...
Лікург | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 800 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 730 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Род дзейнасці | заканадавец |
Дзеці | Eucosmus[d][1][2] |
![]() |
Закрыць