![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Libyan_National_Army.png/640px-Libyan_National_Army.png&w=640&q=50)
Лівійская нацыянальная армія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лівійская нацыянальная армія, ЛНА (الجيش الوطني العربي الليبي) — ваенная арганізацыя, якая прадстаўляла ў гады грамадзянскай вайны і двоеўладдзя ў Лівіі інтарэсы ўсходняга ўрада ППЛ. Узначальваў фельдмаршал Халіфа Хафтар. Была прадстаўлена рознымі рухамі, былымі вайскоўцамі Узброеных сіл Лівійскай Джамахірыі, а таксама рэвалюцыйнымі фарміраваннямі, створанымі ў 2011 годзе[2].
Хуткія факты Лівійская нацыянальная армія, Гады існавання ...
Лівійская нацыянальная армія | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з 2014 |
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Лівіі[1] |
Тып | Узброеныя сілы |
Колькасць | 80 000 |
Удзел у |
Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014) Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020) |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Халіфа Хафтар |
Закрыць
Галоўным праціўнікам з’яўлялася Лівійская армія, якая падпарадкоўвалася уладам на захадзе краіны, а менавіта Ураду нацыянальнай згоды.
Структурна падзелена на[3]:
- Сухапутныя войскі:
- рэгулярныя войскі;
- cілы спецыяльнага прызначэння «Аль-Сайга»;
- ваенная разведка;
- міліцыя;
- замежныя найміты;
- Ваенна-паветраныя сілы;
- Ваенна-марскія сілы: патрульныя караблі берагавой аховы.