Ліверпульскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліверпульскі ўніверсітэт — універсітэт Ліверпула, быў заснаваны ў 1881 годзе як універсітэцкі каледж.
Ліверпульскі ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1903 |
Студэнты | 28 693[1] |
Сайт | liverpool.ac.uk (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1884 годзе ён стаў аддзяленнем федэральнага Універсітэта Вікторыі. Затым, у 1903 годзе ён становіцца незалежным універсітэтам з правам прысваення ўласнай вучонай ступені і атрымлівае назву Ліверпульскі ўніверсітэт.
Адзін з «універсітэтаў з чырвонай цэглы», заснаваных першапачаткова як прамысловыя каледжы. У цяперашні час уваходзіць у Групу Расел 20 лепшых універсітэтаў Вялікабрытаніі.
Сярод выпускнікоў 8 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне навукі, медыцыны і міру: урач сэр Рональд Рос, фізік прафесар Чарлз Баркла, фізіёлаг сэр Чарлз Шэрынгтан, фізік сэр Джэймс Чэдвік, хімік сэр Роберт Робінсан, фізіёлаг Гар Гобінд Харана, фізіёлаг Родні Портэр і фізік Джозеф Ротблат.