былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лю́тненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Лютня.
Лютненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мсціслаўскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лютня |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 125 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старасельскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старое Сяло. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 18 лістапада 1966 года ў склад сельсавета з Падсолтаўскага сельсавета перададзена вёска Леснікі[1]. 6 красавіка 1973 года скасавана вёска Фастава[2]. 29 мая 1978 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лютня, сельсавет перайменаваны ў Лютненскі[3]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Капачоўскага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1125 чалавек[5], з іх 93,9 % — беларусы, 5,8 % — рускія[6].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзіла 14 населеных пунктаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.