![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/eb/Art_exhibition_under_black_light.jpg/640px-Art_exhibition_under_black_light.jpg&w=640&q=50)
Люмінесцэнтныя фарбы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Люмінесцэнтныя фарбы — фарбы на аснове люмінафора — фосфарэсцэнтнага пігмента, здольнага назапашваць светлавую энергію з працяглым перыядам паслясвячэння — фоталюмінесцэнцыі. Люмінесцэнтныя і флуарэсцэнтныя фарбы на аснове люмінафору — экалагічна чысты прадукт.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/eb/Art_exhibition_under_black_light.jpg/640px-Art_exhibition_under_black_light.jpg)
Пры дзённым святле надрукаваная фарбай выява свеціцца адным ці некалькімі колерамі свячэння: зялёным, жоўтым, фіялетавым, блакітным, аранжавым, сінім, чырвоным, ружовым.
У цемры выява або прадмет, апрацаваныя люмінесцэнтнай фарбай, пачынаюць аддаваць назапашаную на працягу светлавога дня (або штучнага асвятлення) энергію. У выніку можна атрымаць арыгінальныя малюнкі або светлавыя прадметы як у адзінкавых экземплярах, так і неабходнымі партыямі. Люмінесцэнтныя фарбы выкарыстоўваюцца ў розных сферах вытворчасці дэкараванай прадукцыі.