герцаг Баварыі-Інгальштат (1443—1445) From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвіг VIII (ням.: Ludwig VIII, 1 верасня 1403 — 13 красавіка 1445) — апошні герцаг Баварска-Інгальштацкі (1438—1445).
Людвіг VIII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Ludwig VIII | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвіг VII | ||||||
Нараджэнне |
1 верасня 1403 |
||||||
Смерць |
13 красавіка 1445 (41 год) ці 1445 |
||||||
Род | Вітэльсбахі | ||||||
Бацька | Людвіг VII Барадаты[1] | ||||||
Маці | Ганна дэ Бурбон[d] | ||||||
Жонка | Маргарыта Брадэнбургская[d][2] |
Людвіг VIII быў сынам баварска-інгальштацкага герцага Людвіга VII і Ганны дэ Бурбон. У 1416 годзе атрымаў тытул графа фон Грайсбах, у 1420-х гадах замяшчаў бацьку, калі той адсутнічаў у герцагстве, удзельнічаў у Баварскай вайне.
У канцы 1430-х адносіны паміж бацькам і сынам рэзка пагоршыліся, бо бацька пачаў выказваць відавочную перавагу свайму незаконнаму сыну — Віланду фон Фрайберг. У 1438 Людвіг VIII паўстаў супраць бацькі, і аб’яднаўся не толькі з баварска-мюнхенскім герцагам Альбрэхтам III, але нават з баварска-ландсхуцкім герцагам Генрыхам XVI, які спрабаваў забіць Людвіга VII падчас Канстанцкага сабору. У 1443 годзе яму атрымалася паланіць бацьку ў Нойбургу-на-Дунаі і змясціць яго пад варту да канца жыцця.
У 1441 годзе Людвіг VIII жаніўся на Маргарыце, дачцэ брадэнбургскага курфюрста Фрыдрыха I. Дзяцей у іх не было, і таму пасля смерці Людвіга Баварска-Інгальштацкае герцагства было далучана да Баварска-Ландсгуцкага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.