Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвіг Станіслававіч Чаркас (1923, Віцебская вобласць — 2002, Масква) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, камандзір кулямётнай роты, старшы лейтэнант.
Людвіг Станіслававіч Чаркас | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 снежня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 2002 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1941—1959 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся 9 снежня 1923 года ў горадзе Полацк, цяпер Віцебскай вобласці. З 1935 года жыў у Маскве. Скончыў 8 класаў сярэдняй школы і Маскоўскі палітэхнікум Міністэрства загатовак. Працаваў тэхнікам-механікам.
У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, 2-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах.
Вызначыўся на тэрыторыі Польшчы. 20 студзеня 1945 года яго рота прарвалася на паўночную ўскраіну горада Радзеюў і падчас вулічных баёў нанёсла ворагу значныя страты. Быў паранены, але поля бою не пакінуў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лютага 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старэйшаму лейтэнанту Чаркасу Людвігу Станіслававічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
З 1959 года палкоўнік Чаркас ў запасе. Жыў у Маскве. Працаваў загадчыкам сектара ў НДІ. Памёр 10 красавіка 2002 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.
Узнагароджаны ордэнамі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.