Люб’язь (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лю́б’язь — поймавае возера ў Любэшыўскім раёне Валынскай вобласці Украіны.
Хуткія факты Люб'язь, Морфаметрыя ...
Люб'язь | |
---|---|
Люб'язь | |
| |
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 3,8 км |
Шырыня | 2,5 км |
Плошча | 5,19 км² |
Найбольшая глыбіня | 3,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,1 м |
Басейн | |
Упадаюць | рака Прыпяць |
Выцякаюць | рака Прыпяць |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Валынская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Закрыць
Размяшчаецца на ўсход ад сяла Люб’язь. Даўжыня 3,8 км, шырыня 2,5 км, плошча 5,19 км², сярэдняя глыбіня 2,1 м, максімальная — 3,8 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, ёсць астравы.
Гідралагічны рэжым вызначаецца водаабменам з Прыпяццю, якая цячэ цераз паўночную частку возера; жывіцца Люб’язь таксама атмасфернымі і падземнымі водамі. Узімку замярзае.
Дно ўкрыта пясчана-глеістымі адкладамі. Развіта прыбярэжна-водная расліннасць.
Вядзецца рыбалоўства.