![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Lance_Armstrong_Tour_2010_team_presentation.jpg/640px-Lance_Armstrong_Tour_2010_team_presentation.jpg&w=640&q=50)
Лэнс Армстранг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лэнс Эдвард Армстранг (англ.: Lance Edward Armstrong, імя пры нараджэнні — Лэнс Эдвард Гандэрсан (англ.: Lance Edward Gunderson); 18 верасня 1971, Плейна, штат Тэхас, ЗША) — амерыканскі шашэйны веласіпедыст.
![]() | |||
Асабістая інфармацыя | |||
Імя пры нараджэнні | англ.: Lance Edward Gunderson[1] | ||
Мянушка | Le Boss, Big Tex і Robocop | ||
Грамадзянства |
![]() |
||
Дата нараджэння | 18 верасня 1971(1971-09-18)[2][3][…] (52 гады) | ||
Месца нараджэння | |||
Рост | 177 см | ||
Вага | 71 кг | ||
Інфармацыя пра гоншчыка | |||
Спецыялізацыя | універсал, шматдзёншчык | ||
Аматарскія каманды | |||
|
|||
Прафесійныя каманды | |||
|
|||
Галоўныя перамогі | |||
22 этапы Tour de France
|
|||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
![]() |
Армстранг быў адным з мацнейшых веласіпедыстаў свету. Ён станавіўся 7-разовым пераможцам самай прэстыжнай і адной з трох самых складаных шматдзёнак — Le Tour de France, перамагаючы ў 1999, 2000, 2001, 2002, 2003 і 2004 гадах, падчас выступлення за клуб «US Postal Service» (сучаснае імя клуба — «Discovery Channel»). Гэта пры тым, што ў 1996 годзе ў Армстранга быў выяўлены рак, і метастазы распаўсюдзіліся на ўсё цела. Аднак ён здолеў не толькі выжыць, але і вярнуцца ў вялікі спорт дзякуючы сучаснай медыцыне. Пасля сямі перамог на «Тур дэ Франс» Лэнс аб’явіў, што пакідае спорт[4]. 9 верасня 2008 года Армстранг вярнуўся ў спорт і выступаў за казахскі клуб «Astana», а потым за ўласны клуб «Team RadioShack».
У 2012 годзе з’явіліся паведамленні, што ў Лэнса Армстронга забіраюць сем тытулаў пераможцы велагонкі «Тур дэ Франс» у сувязі з абвінавачваннямі Амерыканскага антыдопінгавага агенцтва (USADA) ва ўжыванні допінгу. USADA абвінаваціла велагоншчыка ў парушэнні цэлага шэрагу антыдопінгавых правілаў: ён ужываў забароненыя прэпараты і дзяліўся допінгам з іншымі спартоўцамі. З чэрвеня 2012 амерыканец у судзе спрабаваў даказаць сваю невінаватасць, аднак прысуд па ягонай справе адкладаўся, і ў выніку Армстронг вырашыў спыніць барацьбу.[5]