Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры імя Івана Бабэрскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры імя Івана Бабэрскага (укр.: Львівський державний університет фізичної культури імені Івана Боберського) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе работнікаў фізічнай культуры і спартсменаў; знаходзіцца ў Львове (Украіна). Заснавана неўзабаве пасля канчатковага ўваходжання Львова ў склад УССР, у 1946 годзе, як львоўскі тэхнікум фізічнай культуры, пазней — інстытут фізкультуры.
Хуткія факты Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры імя І. Бабэрскага, Заснаваны ...
Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры імя І. Бабэрскага | |
---|---|
Заснаваны | 1946 |
Рэктар | Яўген Нікадзімавіч Прыступа[d] |
Размяшчэнне | Украіна, Львоў |
Юрыдычны адрас | Львоў, вул. Касцюшкі, 11 |
Сайт | ldufk.edu.ua |
Закрыць
Вядучая фізкультурная навучальная ўстанова Заходняй Украіны. Колькасць студэнтаў — каля 1 800. Інстытут выхаваў звыш 100 чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў свету, Еўропы і Алімпійскіх гульняў, 27 заслужаных майстроў спорту, звыш 130 майстроў спорту міжнароднага класа.