From Wikipedia, the free encyclopedia
Луі Эжэн Фелікс Неель (фр.: Louis Eugène Félix Néel; 22 лістапада 1904, Ліён, Францыя — 17 лістапада 2000) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1970). Палова прэміі «за фундаментальныя працы і адкрыцці, якія тычацца антыферамагнетызму і ферамагнетызму, якія пацягнулі за сабой важныя прыкладанні ў галіне фізікі цвёрдага цела». Другую палову прэміі атрымаў Ханес Альфвен «за фундаментальныя працы і адкрыцці ў магнітнай гідрадынаміцы і плённыя прыкладанні іх у розных галінах фізікі».
Луі Эжэн Фелікс Неель | |
---|---|
фр.: Louis Néel | |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1904[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 2000[2][4][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, даследчык |
Навуковая сфера | фізіка цвёрдага цела |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][6] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Pierre Weiss[d] |
Член у | |
Узнагароды |
залаты медаль CNRS[d] (1965) Prix Félix-Robin[d] (1938) прэмія трох фізікаў[d] (1963) прэмія Хольвека[d] (1952) ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (1978) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (21 красавіка 1966) Blondel Medal[d] (1948) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Работы Нееля па фізіцы цвёрдага цела знайшлі шматлікія прымяненні, асабліва ў паляпшэнні якасцей камп'ютарнай памяці. Прыкладна ў 1930 годзе ён выказаў здагадку, што можа існаваць новая форма магнітных паводзін рэчываў, названая пасля антыферамагнетызмам, у супрацьлегласць ферамагнетызму. Пры дасягненні вызначанай тэмпературы (кропкі Нееля) антыферамагнітныя ўласцівасці знікаюць. У 1947 годзе Неель паказаў, што павінны існаваць матэрыялы з уласцівасцямі ферымагнетызму. Акрамя таго Неель даў тлумачэнне слабай намагнічанасці некаторых парод, даўшы такім чынам магчымасць вывучаць гісторыю магнітнага поля Зямлі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.