Лучынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лучы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лучын.
Хуткія факты Лучынскі сельсавет, Краіна ...
Лучынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Лучын |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 808 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1988 годзе ў склад горада Рагачова ўключана вёска Задруцце[1]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забалацкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 808 чалавек[3], з іх 96,2 % — беларусы, 3,1 % — рускія[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёска Лучын і пасёлкі Альсагорка і Сверкаў.