From Wikipedia, the free encyclopedia
Луцый Мусій Эміліян (лац.: Lucius Mussius Aemilianus; пам. 261 ці 262) — рымскі ўзурпатар.
Луцый Мусій Эміліян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Lucius Mussius Aemilianus | |||||||
![]() Партрэт у форме манеты з Promptuarii Iconum Insigniorum — зборніка біяграфій, выдадзенага ў 1553 годзе. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Галіен | ||||||
Пераемнік | Галіен | ||||||
Нараджэнне | 1 тысячагоддзе | ||||||
Смерць | 261 ці 262 | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мусій Эміліян верагодна меў італійскія карані. Належаў да вершніцкага саслоўю. Ён быў афіцэрам Рымскай арміі пры Філіпе Арабе і Валяр'яне. У 247 годзе быў «пракуратарам абедзвюх гаваняў» (лац.: procurator portus utriusque Ostiae (247 г.)) у Осціі. Пазней ён стаў прэфектам правінцыі Егіпет, дзе адказваў за выкананне Валерыянавых законаў супраць хрысціян.
Ён падтрымаў паўстанне Макрыяна супраць Галіена (260—261). Пасля паражэння Макрыяна, верагодна, сам абвясціў сябе імператарам. Галіен паслаў вайскавода Аўрэлія Феадота супраць Эміліяна. Пасля кароткай барацьбы Эміліян быў пераможаны (да 30 сакавіка 262), схоплены і, пазней, задушаны ў турме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.