![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Longmen_Grottoes_3.jpg/640px-Longmen_Grottoes_3.jpg&w=640&q=50)
Лунмэнь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лунмэ́нь, ці Лунмы́нь — адзін з буйнейшых будыйскіх пячорных храмаў Кітая, за 15 км на поўдзень ад Лаяна (правінцыя Хэнань). Цяпер музей.
Хуткія факты Лунмэнь, Краіна ...
Славутасць | |
Лунмэнь | |
---|---|
![]() | |
34°33′20″ пн. ш. 112°28′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
Закрыць
Высечаны ў 495—898 гг. у вапняковых скалах на берагах ракі Іхэ.
Складаецца з некалькіх соцень пячор (галоўныя — Біньян, 500—523; Фынсянь, 627—675) са шматлікімі статуямі будыйскіх божастваў, у т. л. Буды Вайрачаны (672—676, вышыня каля 15 м), рэльефамі, якія ўвасабляюць слуг, манахаў, нябесных танцоўшчыц, святочныя працэсіі.
Для манументальна-велічнай скульптуры храма характэрны вытанчанасць прапорцый, графічная дакладнасць дэталей у спалучэнні з пластычна-мяккай трактоўкай форм.