Лундскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лундскі ўніверсітэт (шведск.: Lunds universitet, Universitas Lundensis або Universitas Gothorum Carolina латыні) — універсітэт у горадзе Лунд на поўдні Швецыі, заснаваны 1666 года, другі найстарэйшы ўніверсітэт у Швецыі.
У Лундскім універсітэце налічваецца 8 факультэтаў (з дадатковымі кампусамі ў гарадах Мальмё і Гельсінборг), на якіх навучаюцца больш за 20 тысяч студэнтаў у рамках 50 розных праграм (спецыяльнасцей) і 800 асобных курсаў. Лундскі ўніверсітэт уваходзіць у сусветную сетку Universitas 21, якая аб'ядноўвае ўніверсітэты, у якіх праводзяцца шырокія навуковыя даследаванні.
Горад Лунд здаўна быў цэнтрам адукацыі, а таксама рэлігійным цэнтрам і рэзідэнцыяй архібіскупа Даніі. Кафедральную школу ( katedralsskolan) для падрыхтоўкі святароў быў заснаваны 1085 года і сёння гэта адна з найстарэйшых школ Скандынавіі. Першую спробу заснаваць сярэднявечную ўніверсітэцкую адукацыю была зроблена 1485 года, але яна не была паспяховай.
Пасля заключэння міру ў Роскілі 1658 года, правінцыя Сконэ перайшла ў валоданне шведскай кароны, якая ў 1666 годзе заснавала Лундскі ўніверсітэт. Ён стаў пятым універсітэтам, заснаваным шведскай каралеўскай уладай, пасля Упсальскага ўніверсітэта ў 1477, Academia Gustaviana у 1632 (цяпер у Эстоніі), Акадэміі Аба ў 1640 (цяпер у Фінляндыі) і ўніверсітэта Грэйфсвальда ў 1648 годзе (цяпер у Германіі).
Універсітэт быў названы Academia Carolina ў гонар караля Швецыі Карла X Густава. Гэта назва фармальна выкарыстоўвалася да канца XIX стагоддзя, калі яе змяніла назва «Лундскі ўніверсітэт».
Ад заснавання ўніверсітэта ў ім дзейнічалі чатыры факультэты: юрыдычны, багаслоўскі, медыцынскі і філасофскі. У канцы XVII стагоддзя колькасць студэнтаў складала толькі 100 чалавек.
Вайна ў Сконэ 1676 года прывяла да закрыцця ўніверсітэта, якое працягвалася да 1682 года. Універсітэт быў нанова адкрыты дзякуючы рэгіянальным актывістам, але да XIX стагоддзя ўніверсітэт не меў высокага статусу. Лекцыйных залаў было мала, а заняткі праводзіліся ў Лундскім кафедральным саборы і прылеглай да яго капліцы. Плата прафесараў была нізкай.
1716 года кароль Швецыі Карл XII зрабіў Лунд сваёй пастаяннай рэзідэнцыяй, паколькі не жадаў вяртацца ў Стакгольм. Ён заставаўся ў горадзе два гады, у прамежках паміж сваімі нарвежскімі паходамі. Горад і ўніверсітэт перажылі ўсплёск часовай увагі.
Доўгі час Лундскі ўніверсітэт меў толькі чатыры факультэты: медыцыны, права, тэалогіі і філасофіі. З канца 19-га стагоддзя гэтая структура было зменена. Сёння ўніверсітэт мае 8 факультэтаў:[4][5]
Акрамя таго, у структуру ўніверсітэта ўваходзяць:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.