From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́тыян (скотс: Lowden, шатл. гэл.: Lodainn) — гістарычная вобласць на паўднёвым усходзе Шатландыі, на поўдзень ад заліва Ферт-оф-Форт. Назва паходзіць ад імя легендарнага караля Лота. У VIII стагоддзі тут жыў святы пустэльнік Балдрэд, які лічыцца «апосталам» Лотыяна.
У VII стагоддзі вобласць увайшла ў склад англійскага каралеўства Нартумбрыя. Лотыян — адзін з вельмі нешматлікіх рэгіёнаў Шатландыі, у якіх гэльская мова так і не ўкаранілася ў якасці асноўнай.
У наш час на гэтай тэрыторыі размешчаны тры адміністрацыйныя вобласці Шатландыі — Заходні Лотыян, Мідлатыян і Усходні Лотыян.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.