Логіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́гіка (ад грэч. λογική — слова, паняцце, розум) — сукупнасць навук, якія вывучаюць законы і правілы мыслення, спосабы развіцця і спасціжэння ведаў. Паколькі гэта веданне атрымана розумам, логіка таксама вызначаецца як навука аб формах і законах правільнага мыслення. Паколькі мысленне афармляецца ў мове ў выглядзе развагі, прыватнымі выпадкамі якой з'яўляюцца доказ і абвяржэнне, логіка часам вызначаецца як навука пра спосабы развагі або навука пра спосабы доказаў і абвяржэнняў. Логіка, як навука, вывучае спосабы дасягнення ісціны ў працэсе пазнання апасродкаваным шляхам, не з пачуццёвага вопыту, а з ведаў, атрыманых раней, таму яе таксама можна вызначыць як навуку пра спосабы атрымання вывадных веды.
Адна з галоўных задач логікі — вызначыць, як прыйсці да высновы з перадумоў (правільнае разважанне) і атрымаць сапраўднае веданне аб прадмеце разважання, каб глыбей разабрацца ў нюансах вывучаемага прадмета думкі і яго суадносінах з іншымі аспектамі разгляданай з'явы.
У любой навуцы логіка служыць адным з асноўных інструментаў[1].