Летняя Універсіяда 2017
From Wikipedia, the free encyclopedia
Летняя Універсіяда 2017 (кіт. 2017年夏季世界大學運動會, піньінь 2017 Nián Xiàjì Shìjiè Dàxué Yùndònghuì) — сусветныя міжнародныя студэнцка-маладзёжныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праходзяць з 19 па 30 жніўня ў тайванскім горадзе Тайбэй[1]. Рашэнне пра гэта было прынята 29 лістапада 2011 года ў Бруселі на чарговым кангрэсе FISU.
XXIX Летняя Універсіяда | |
---|---|
Падрабязнасці | |
Горад-арганізатар | Тайбэй, Кітайская Рэспубліка |
Краін-удзельнікаў | 142 |
Колькасць спартсменаў | 7639 |
Відаў спорту | 21 |
Разыгрываецца медалёў | 275 камплектаў |
Дата адкрыцця | 19 жніўня 2017 |
Адкрываў | Цай Інвэнь |
Дата закрыцця | 30 жніўня 2017 |
Сайт Універсіяды | taipei2017.com.tw |
◄ 2015 ← 2017 → 2019 ► |
Квіткі на летнюю Універсіяду-2017 павінны былі паступіць у продаж 13 чэрвеня, але іх продаж адклалі да 5 ліпеня[2]. Станам на 16 ліпеня 2017 года ўсе 12 тысяч квіткоў на цырымонію адкрыцця летняй Універсіяды 2017 былі распрададзены[3].
Урады іншых краін дапамагалі Тайваню ажыццяўляць контртэрарыстычныя меры для абароны сваіх спартсменаў, суддзяў і прадстаўнікоў СМІ, якія прыбывалі для ўдзелу ва Універсіядзе[4].