![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e6/Belvedere_Apollo_Pio-Clementino_Inv1015.jpg/640px-Belvedere_Apollo_Pio-Clementino_Inv1015.jpg&w=640&q=50)
Леахар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Леахар — старажытнагрэчаскі скульптар IV ст. да н.э., які ў 350-я гады працаваў са Скопасам над скульптурным убраннем Маўсалея ў Галікарнасе. Пазней Філіп II Македонскі замовіў яму хрызаэлефанцінныя партрэты царскага сямейства для Філіпеума ў Алімпіі.
Хуткія факты Леахар, Дата нараджэння ...
Леахар | |
---|---|
Дата нараджэння | IV стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | IV стагоддзе да н.э. |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
![]() |
Закрыць
Разцу Леахара прыпісваюцца такія статуі, як Апалон Бельведэрскі, Дыяна Версальская і Ганімед Ватыканскі (вядомыя па рымскіх копіях). Пастамент адной бронзавай статуі з яго імем, які адлюстроўвае паляванне Аляксандра на львоў, знойдзены пры раскопках у Афінах.
Ганімед і арол, Ватыкан