From Wikipedia, the free encyclopedia
Леафвін Годвінсан (англ.: Leofwine; каля 1035 — 14 кастрычніка 1066) — англасаксонскі арыстакрат, эрл Кента (з 1057 года), прадстаўнік дому Годвіна і малодшы брат караля Гаральда II, актыўны ўдзельнік абароны Англіі ад нармандскіх заваёўнікаў.
Леафвін Годвінсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Leofwine Godwinson | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Годвін Уэсэкскі | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
Нараджэнне | каля 1035 | ||||||
Смерць |
14 кастрычніка 1066 |
||||||
Род | Дом Годвіна | ||||||
Бацька | Годвін Уэсэкскі[d][1][2] | ||||||
Маці | Гіта Торкельдоцір[d][1][2] |
Леафвін быў пятым сынам Годвіна, эрла Уэсэкса, найбуйнейшага і самага ўплывовага магната Англіі першай паловы кіравання караля Эдуарда Спаведніка. Калі ў 1051 г. кароль дамогся выгнання Годвіна і яго сям’і, Леафвін адправіўся разам са сваім старэйшым братам Гаральдам у Ірландыю. Там яны набралі флатылію караблёў і, злучыўшыся з ваеннымі сіламі бацькі, у 1052 г. высадзіліся ў Англіі і прымусілі караля Эдуарда пагадзіцца на вяртанне ўладанняў і ўплыву сям’і Годвіна.
Пасля смерці эрла Годвіна ў 1053 г. яго ўладанні атрымаў у спадчыну старэйшы сын Гаральд. Леафвін каля 1057 г. атрымаў тытул эрла з уладай над наступнымі графствамі: Кент, Эсэкс, Мідлсекс, Гертфардшыр, Сурэй і, магчыма, Бакінгемшыр. Леафвін і іншыя сыны Годвіна разам кантралявалі большую частку англасаксонскага каралеўства. Уплыў Годвінсанаў яшчэ больш узмацнілася пасля абрання напачатку 1066 г. Гаральда каралём Англіі.
Леафвін разам са сваёй дружынай удзельнічаў у абароне краіны ў перыяд нарвежскага і нармандскага ўварванняў 1066 г. і загінуў у бітве пры Гастынгсе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.