Леапольд I (ням.: Leopold I, Liutpold I, Luitpold I; памёр 10 ліпеня 994, Вюрцбург) — першы маркграф Аўстрыі (976—994) з дынастыі Бабенбергаў.

Хуткія факты маркграф Аўстрыі, Папярэднік ...
Леапольд I
ням.: Liutpold I
Thumb
Леапольд I на генеалагічным дрэве Бабенбергаў
Thumb
маркграф Аўстрыі
976 994
Папярэднік Буркхард
Пераемнік Генрых I
Нараджэнне каля 940
Смерць 10 ліпеня 994[1]
Месца пахавання
Род Бабенбергі
Бацька Арнульф[d]
Маці Юдыта Фрыульская[d]
Жонка Richardis of Sualafeldgau[d]
Дзеці Henry I, Margrave of Austria[d][2], Ernest I[d], Adalbert, Margrave of Austria[d], Poppo[d] і Luitpold I.[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Леапольд Бабенберг быў паплечнікам германскага імператара Атона II і ўдзельнікам войнаў з венграмі. Пасля прыгнечання мецяжу баварскага герцага Генрыха II Сварлівага супраць імператара, Атон II у 976 годзе аддзяліў ад Баварыі яе паўднёва-ўсходнія тэрыторыі. На прыгранічнай з Венгрыяй часткі адабраных у Баварыі зямель была ўтворана Усходняя марка са сталіцай, верагодна, у горадзе Мельк, што на захадзе сучаснай Ніжняй Аўстрыі. Леапольд I Бабенберг стаў першым яе графам.

Галоўнымі задачамі Леапольда I былі ахова граніц імперыі ад набегаў венграў і пашырэнне тэрыторыі маркі ва ўсходнім кірунку.

Ва ўмовах паслаблення цэнтральнай улады ў Германіі, выкліканага паўстаннямі буйных баронаў, шматлікімі войнамі і барацьбой з Рымскімі Папамі, Усходняя марка, якая знаходзілася на перыферыі імперыі, хутка дасягнула фактычнай незалежнасці, што прывяло пазней да фарміравання незалежнай Аўстрыі, і Леапольд I стаў, такім чынам, заснавальнікам першай яе дынастыі — Бабенбергаў.

У 1976 годзе Аўстрыя адзначала тысячагоддзе сваёй гісторыі, якое звычайна адлічваецца ад пачатку кіравання Леапольда I ва Усходняй марцы.

Шлюб і дзеці

Жонка: Рыхвара, меркавана дачка Эрнста IV (з роду Эрнстэ), графа Зуалафельдгау

  • Генрых I (пам. 1018), маркграф Аўстрыі (з 994)
  • Эрнст I (пам. 1015), герцаг Швабіі (з 1012)
  • Адальберт (пам. 1055), маркграф Аўстрыі (з 1018)
  • Попа (пам. 1047), архібіскуп Трыра (з 1016)
  • Луітпольд (пам. 1059), архібіскуп Майнца (з 1051)
  • Кунігунда
  • Крысціна, манашка ў Трыры
  • Гема, замужам за Ратпата, графам Дысена
  • Юдыта

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.