From Wikipedia, the free encyclopedia
Леаніды — метэорны паток з радыянтам у сузор'і Льва (R. A. = 153°, Decl. = +22°), дзеючы з 14 па 21 лістапада. Знакаміты моцнымі метэорнымі дажджамі.
Метэорны паток | |
---|---|
Перыяд актыўнасці | 6 — 30 лістапада |
Дата максімуму актыўнасці | 17 лістапада |
Каардынаты радыянта | α = 152°, δ = +22° |
Зенітны часавы лік | 15 |
Назіраемая хуткасць | 71 км/с |
Год адкрыцця | 1832[1] |
Родапачынальнік | 55P/Тэмпеля — Тутля |
Звязаны з каметай 55P/Тэмпеля — Тутля. Мае ярка выяўленую перыядычнасць каля 33 гадоў, якая адпавядае вяртанням каметы-прамаці да Сонца. Апошні раз камета прайшла перыгелій у 1998 годзе, і зноў вернецца толькі ў 2031. Патоку характэрны хуткія бялёсыя метэорамі, якія ўлятаюць у атмасферу Зямлі з хуткасцю 71 км/с.
У апошні раз магутны метэорны дождж назіраўся ў 1966 годзе, калі кожную гадзіну ў зямной атмасферы згарала да 150 тысяч метэораў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.