![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/02/La_Jolla%252C_San_Diego_California_photo_D_Ramey_Logan.jpg/640px-La_Jolla%252C_San_Diego_California_photo_D_Ramey_Logan.jpg&w=640&q=50)
Ла-Хоя (Каліфорнія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла-Хоя (англ.: La Jolla — Ла Хоя, вымаўляецца на іспанскі манер[3]) — паўночна-заходні раён горада Сан-Дыега, штат Каліфорнія. Ла-Хоя не мае фармальнага адміністрацыйнага статуса, але тым не менш яго жыхары часта называюць яго горадам. Паводле адміністрацыі Сан-Дыега, межы Ла-Хоі вызначаюцца Ціхім акіянам на захадзе, універсітэтам і вуліцай Гілмэн-Драйв (англ.: Gilman Drive) на поўначы і ўсходзе, і раёнам Пасіфік-Біч на поўдні.[4]
| ||||||||||
У Ла-Хоі знаходзіцца шмат навучальных устаноў, рэстаранаў, розных прадпрыемстваў у галіне гандлю, праграмнага забеспячэння, фінансаў, нерухомасці, біяінжынерыі, медыцынскай практыкі і навуковых даследаванняў.[5][6][7] Тут знаходзіцца Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега, Інстытут Солка (англ.) (бел., Інстытут акіянаграфіі Скрыпса (англ.) (бел. (частка Каліфарнійскага ўніверсітэта), Навукова-даследчы інстытут Скрыпса (англ.) (бел. і штаб-кватэра Нацыянальнага ўніверсітэта (англ.) (бел. (хоць яго акадэмічныя гарадкі знаходзяцца ў іншых месцах).