былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лаша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Лоша.
Лашанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Уздзенскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лоша |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 427 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1718 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабада-Пырашаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. У снежні 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Крывялі. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Слабадскога сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1427 чалавек[3], з іх 94,3 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,0 % — азербайджанцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 29 населеных пунктаў: аграгарадкі Лоша і Слабада, вёскі Антанова, Баравыя, Бярэвіца, Верхнёман, Госьбішчы, Гурбаны, Гушчына, Даўгінава, Загоршчына, Заранкова, Іванаў Бор, Казённыя Боркі, Калінінск, Касцюкі, Краснае, Крастынтэрн, Крывялі, Навасёлкі, Паўлаўшчына, Петухоўка, Пырашава, Румок, Сенажаткі, Смалінец, Хароміцкія, Ясень і пасёлак Вясёлае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.