![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Street_market_rue_Mouffetard_St_Medard_dsc00727.jpg/640px-Street_market_rue_Mouffetard_St_Medard_dsc00727.jpg&w=640&q=50)
Лацінскі квартал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лацінскі квартал (фр.: Quartier latin) - традыцыйны студэнцкі квартал у 5-й і 6-й акругах Парыжа на левым беразе Сены вакол універсітэта Сарбона.
Славутасць | |
Лацінскі квартал | |
---|---|
фр.: Quartier latin | |
![]() | |
48°51′00″ пн. ш. 2°20′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/93/Quartier_Commons.jpg/320px-Quartier_Commons.jpg)
Назва паходзіць ад лацінскай мовы, на якой раней выкладалі ў Сарбоне. Квартал пазначае не адзін з 80-ці парыжскіх адміністрацыйных кварталаў (па-французску quartiers administratifs), а ўяўляе сабой раён з неакрэсленымі межамі, якія размясціліся на схілах гары (узгорка) Св. Жэнеўевы.
Зараз да Лацінскага квартала адносіцца не толькі Сарбона, але і некалькі іншых вышэйшых навучальных устаноў: Вышэйшая нармальная школа, Парыжская вышэйшая нацыянальная школа горнай справы (École des Mines de Paris), Універсітэт Парыж II, Універсітэт імя П'ера і Марыі Кюры і іншыя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/29/College_de_France.jpg/640px-College_de_France.jpg)
Лацінскі квартал знакаміты сваімі вузкімі старадаўнімі вулачкамі, бістро, кніжнымі крамамі і ўтульнымі кафэ. Дзякуючы вялікай колькасці турыстычных аб'ектаў, такіх як Пантэон, Люксембургскі сад, Тэрмы Клюні і Музей сярэднявечча, Лацінскі квартал з'яўляецца ўлюбёным месцам турыстаў. З-за гэтага кватэрная плата моцна паднялася і толькі нешматлікія сучасныя студэнты могуць дазволіць сабе жыць у Лацінскім квартале.
Назва распаўсюдзілася i на студэнцкія кварталы іншых еўрапейскіх гарадоў (напрыклад, Кёльна).