From Wikipedia, the free encyclopedia
Лахар (індан.: lahar), гразевы вулканічны паток, гразевая лава — гразевы паток на схілах вулкана, які складаецца з сумесі вады і вулканічнага попелу, пемзы і горных парод.
Лахар узнікае пры змешванні распаленага вулканічнага матэрыялу з халаднейшымі водамі кратарных азёр, рэк, ляднікоў ці дажджавой вадой.
Рухаецца лахар, падобна селю, пад дзеяннем сілы цяжару. Паток мае высокую нясучую здольнасць і вялікую рухомасць, што тлумачыцца значнай шчыльнасцю гразевай масы.
Адрозніваюць гарачыя і халодныя лахары.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.