From Wikipedia, the free encyclopedia
Ларыса Сямёнаўна Латы́ніна (27 снежня 1934, г. Херсон, Украіна) — украінская спартсменка (спартыўная гімнастыка). Заслужаны майстар спорту СССР (1956), заслужаны трэнер СССР (1972), суддзя міжнароднай катэгорыі (1968).
Ларыса Латыніна | |
---|---|
руск.: Лариса Семёновна Латынина | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | укр.: Лариса Семенівна Дирій |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзілася |
27 снежня 1934 (89 гадоў) Херсон, Украінская ССР |
Грамадзянства | |
Рост | 161 см |
Вага | 52 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыла Кіеўскі інстытут фізічнай культуры (1959). Старшы трэнер жаночай зборнай каманды СССР (1966—77), дзяржтрэнер Маскоўскага спарткамітэта (1980—90).
Уладальніца 18 медалёў Алімпійскіх гульняў, 9-разовая чэмпіёнка XVI, XVII і XVIII Алімпійскіх гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія — у асабістым і камандным першынствах, апорных скачках, вольных практыкаваннях; 1960, Рым — у асабістым і камандным першынствах, вольных практыкаваннях; 1964, Токіа — у камандным першынстве і вольных практыкаваннях). Абсалютная чэмпіёнка свету (1958, 1962), Еўропы (1957, 1961), СССР (1961—62). Да 2012 з’яўлялася ўладальніцай найбольшай колькасці медалёў у гісторыі сучасных Алімпійскіх гульняў (яе рэкорд перакрыў амерыканскі плывец Майкл Фелпс).
Аўтар успамінаў «Гімнастыка праз гады» (1977).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.