Ланаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ланаі (гав.: Lānaʻi) — шосты па вялічыні і найменшы з даступных Гавайскіх астравоў. Афіцыйная мянушка — «Ананасавы востраў» (Pineapple Isle) — захавалася з былых часоў, калі значную частку ягонай плошчы пакрывалі ананасавыя плантацыі. Адзінае селішча — места Ланаі сіці, дзе зарэгістраваныя ўсе 3102 чал. насельніцтва вострава.
Ланаі | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 364 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 026 м |
Насельніцтва | 3 102 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 8,52 чал./км² |
Размяшчэнне | |
20°49′30″ пн. ш. 156°55′12″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Штат | Гаваі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 2012 года 98 % Ланаі належыць амерыканскаму бізнэсмэну і былому выканаўчаму дырэктару карпарацыі Оракл Лары Элісану (Larry Ellison). З 7 ліпеня 2014 года Элісан таксама з’яўляецца ўладальнікам усіх трох гатэляў на востраве. 2 % Ланаі належаць штату Гаваі.
Па форме Ланаі нагадвае коску з найвялікшай шырынёй у 29 км. На поўначы ён аддзелены ад вострава Малакаі пралівам Калохі, на ўсходзе праліў Аўаў аддзяляе яго ад Маўі.
Востраў мае адзіную навучальную ўстанову, што прапануе адукацыю ад дзіцячага саду да старэйшых класаў. Ланаі адметны адсутнасцю святлафораў. Большасць дарог небрукававаныя і патрабуюць паўнапрываднага аўтамабіля.