адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лазду́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Лаздуны 1.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Бобравіцкага і Бачэшніцкага сельсаветаў, цэнтр — вёска Лаздуны[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе ў склад Іўеўскага сельсавета перададзена вёска Ятаўтавічы, а ў склад сельсавета з Лежневіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Бабінск, Доневічы, Ізабыліна і Лаздуны)[2]. У 2003 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Лаздуны 1.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1470 чалавек[3], з іх 89,9 % — беларусы, 6,9 % — палякі, 2,6 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 994 чалавекі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.