![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Flag_of_Ladyzhyn.svg/langbe-640px-Flag_of_Ladyzhyn.svg.png&w=640&q=50)
Ладыжын (горад)
горад у Вінніцкай вобласці Украіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ладыжын.
Ладыжын (укр.: Ладижин) — горад абласнога значэння ў Вінніцкай вобласці Украіны. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны на правым беразе Паўднёвага Буга ў месцы ўпадзення ў яго ракі Сільныцы, за 114 км ад абласнога цэнтра (аўтадарога E50). Насельніцтва — 22 200 жыхароў (2005). Чыгуначная станцыя. Ладыжанская ЦЭС. Заводы: завод прэпаратаў мікрабіялагічнага сінтэзу «Энзім», кансервавы. Здабыча граніту.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць